У расійскім Прыамур'і за забойства сына асудзілі чарнакніжніка
65-гадовага расіяніна асудзілі на восем гадоў калоніі строгага рэжыму за забойства сына.
Як піша "Газета.ру", само здарэнне адбылося яшчэ ў чэрвені 2013 года. Сын спаліў бацькавы кнігі па "чорнай магіі". За гэта бацька наўмысна не менш за два разы стукнуў сына калуном, калі той спаў на ложку. Ад атрыманых пашкоджанняў сын памёр на месцы здарэння.
Асуджаны і яго абаронца абскардзілі прысуд. Па іх словах, бацька біў сына з мэтай абароны ад нападу. Аднак судовая калегія прызнала скаргу неабгрунтаванай і пакінула прысуд у сіле.
Фота — henaro.at.ua