У расстрэле амерыканскіх журналістаў западозрылі іх былога калегу (фота)
У іх, як мяркуецца, быў канфлікт на працы.
Ужо высветленая асоба мужчыны, які застрэліў двух журналістаў з тэлеканала WDBJ7 ў амерыканскім штаце Вірджынія. Пра гэта распавёў губернатар штата Тэры Маколіф. Паводле яго слоў, як перадае РБК, гэта былы супрацоўнік тэлеканала. Губернатар кажа, што ў меркаванага стрэлка, верагодна, быў канфлікт на працы.
Як інфармавала Еўрарадыё, 24-гадовую рэпарцёрку Элісан Паркер і 27-гадовага аператара Адама Уарда застрэлілі падчас жывога тэлеэфіру.
На месца забойства прыбылі паліцэйскія, аднак затрымаць стралка пакуль не ўдалося. Паліцыя штата апублікавала яго фатаграфію, узятую з відэа, запісанага камерай застрэленага аператара.
У ЗША ў жывым эфіры застрэлілі рэпарцёра і аператара (відэа)