У Рэчыцы 11-гадовы хлопчык захрас паміж гаражамі (відэа)

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва. Выпадкова яго нага апынулася заціснутай паміж сценкамі двух гаражоў. Самастойна вызваліцца дзіця не магло.



Да месца інцыдэнту былі выкліканыя выратавальнікі. Пры дапамозе гідраўлічнай прылады дзіця ўдалося вызваліць, паведамляе прэс-служба МНС. Хлопык не пацярпеў, і шпіталізацыя яму не было патрэбная.



Фота — mchs.gov.by