У Рэчыцы шукаюць самалёт-парушальнік без апазнавальных знакаў

Ужо месяц рэчыцкая міліцыя шукае самалёт-парушальнік без апазнавальных знакаў. Ён праляцеў над цэнтрам горада, над чыгуначным мостам праз раку Днепр.
Як паведамляе "Белорусский партизан", верагодна над Рэчыцай бачылі лёгкаматорны самалёт. Прычым, не завадской канструкцыі. Міліцыя звярнулася да грамадзян пра раённую газету з просьбай дапамагчы знайсці гаспадара самалёта-парушальніка, ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.