У рэгіёнах Беларусі вылучаюць дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл

У Беларусі пачалося правядзенне рэгіянальных канферэнцый па вылучэнні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл (КДС), які павінен прайсці 26 – 27 траўня. Паводле графіка, зацверджанага аргкамітэтам КДС, 29 красавіка канферэнцыі праходзяць у Мінскай і Гомельскай абласцях. У Мінску дэлегатаў на Кангрэс будуць абіраць 4 траўня, у Гродзенскай вобласці – 6-га, у Брэсцкай – 12-га, у Магілёўскай і Віцебскай – 13 траўня.