У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі апусцілася за год з 60-га на 84-е месца

Па выніках 2008 года футбольная зборная Беларусі заняла 84-е месца ў сусветным рэйтынг-лісце, які распаўсюдзіла 17 снежня Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА). На рахунку каманды 420 ачкоў. Гэта найгоршы вынік пасля кастрычніка 2007 года, калі зборная была на 94-м радку. У снежні 2007 года падапечныя Бернда Штанге займалі 60-ю пазіцыю з 553 ачкамі, у лістападзе 2008-га — 64-ю з 507 ачкамі.

У еўрапейскім рэйтынгу зборная апусцілася за год з 35-га на 38-е месца. Сярод зборных краін былога СССР яна ідзе шостай пасля Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Ўзбекістана. Год таму яна была пятай пасля Расіі, Украіны, Малдовы і Літвы, два года назад — чацвёртай пасля Ўкраіны, Расіі ды Літвы.

Найлепшым для беларускай зборнай з'яўляецца 57-е месца ў сусветным рэйтынгу ў чэрвені-верасні 2008 года.

БелаПАН