У Салігорскім раёне 86-гадовую жанчыну забілі праўнук з сябрам
У аграгарадку Гоцк Салігорскага раёна 86-гадовую жанчыну забілі праўнук з сябрам. 16-гадовыя хлопцы былі ў стане алкагольнага п'янення. Пенсіянерку яны забілі падчас сваркі.
Маладых людзей затрымала міліцыя, паведамляе прэс-служба МУС.
БелаПАН дадае, што хлопцы хацелі атрымаць ад бабулі грошы і збівалі яе. Ад атрыманых пашкоджанняў жанчына памерла. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства састарэлай асобы, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю".