У Салігорску мужчына сказаў міліцыі, што ў яго кватэры рыхтуецца выбух

У Салігорску нецвярозы мужчына патэлефанаваў у міліцыю на нумар "102" і паведаміў, што ў яго кватэры рыхтуецца выбух бытавога газу. На месца тэрмінова выехалі праваахоўнікі. У шматкватэрным жылым доме правялі эвакуацыю 25 чалавек. Інфармацыя пра пагрозу выбуху не пацвердзілася, паведамляе прэс-служба МУС.

Падазраванага затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы" (ч. 1 арт. 340 КК). Мужчыне пагражае штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў, абмежаванне волі (да трох гадоў) ці пазбаўленне волі (на тэрмін да пяці гадоў).

Фота: Fotolia