У Салігорску прайшла антыкамуністычная акцыя, міліцыя збіла Івана Шылу
7 лістапада салігорская моладзь зладзіла акцыю з нагоды 90-х угодкаў "кастрычніцкай рэвалюцыі". Падрабязнасці “Еўрарадыё” распавёў мясцовы актывіст Павел Батуеў:
“А 10-й раніцы сябры салігорскага “Маладога фронту” выйшлі на цэнтральную плошчу. Там якраз адбываліся афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды “кастрычніцкай рэвалюцыі”.
Яны былі ў майках, на якіх было напісана “Камунізм – пад трыбунал”. Разгарнулі такую ж самую расцяжку. І адразу ж пачалося вельмі брутальнае затрыманне”.
Паводле словаў Паўла Батуева, былі затрыманыя непаўналетнія Іван і Ілля Шылы, Хрысціна Самойлава. Па дарозе да міліцэйскага пастарунка Івана Шылу збівалі ў машыне. Цяпер ужо маладыя людзі на волі.
Аднак, па інфармацыі Батуева, у адносінах да Івана Шылы праводзіцца пракурорская праверка. Цяпер вырашаецца, ці распачынаць супраць яго крымінальную справу за “супраціў міліцыі”.
Пакуль моладзь знаходзілася ў пастарунку, іншыя ўдзельнікі акцыі (чатыры чалавекі) прыйшлі з пахавальным вянком, абкручаным калючым дротам, да помніка Дзяржынскаму, які знаходзіцца насупраць будынка міліцыі. Яны яго без перашкодаў там усклалі.
Да вянка былі прымацаваныя дзве стужкі з надпісамі: “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў” і “1917 – 1991. 1994 - 2007”.
Фота Паўла Батуева