У Салігорску зрабілі Эйфелеву вежу са старых ложкаў і аконных кратаў
У Салігорску з’явілася ўласная Эйфелева вежа. Праўда, яна ў сто разоў меншая за арыгінал, што знаходзіцца ў французскай сталіцы, піша “Белорусская нива”. Аўтарам ідэі стаў начальнік мясцовага ЖЭСу №2 Сяргей Далідовіч. Ён сам стварыў чарцяжы вежы, па якім зменшаную копію Эйфеля зрабілі работнікі ЖЭСу. Маленькую вежу зрабілі са старых ложкаў, аконных кратаў ды іншых, на першы погляд непатрэбных рэчаў. Цяпер яна стаіць на пляцоўцы каля аднаго з гарадскіх паштовых аддзяленняў. Новая славутасць карыстаецца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў. Сюды часта прыходзяць сфатаграфавацца, а закаханыя нават прызначаюць адзін аднаму спатканні каля “Эйфелевай вежы”.