У санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў здарылася чарговая аварыя
Кароткае замыканне ў кацельнай санаторыя "Беларусачка", размешчанага ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам, на 12 гадзінаў пакінула без цяпла і святла 210 чалавек — персанал і тых, хто там адпачывае. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", для таго, каб у ацяпляльных трубах не замерзла вада, давялося задзейнічаць тэхніку МНС.
Нагадаем, што "Беларусачка" — гэта прафсаюзны санаторый. Папярэдняя аварыя там здарылася 4 снежня. У той час, калі ад старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка чакалі правядзення вулічнай акцыі ў падтрымку адлічанай з БДУ маладафронтаўкі Тацяны Шапуцька, ён якраз з'ехаў у "Беларусачку" "на рамонт аварыі".