У Санкт-Пецябургу пройдзе акцыя салідарнасці з беларускай апазіцыяй

Актывісты Народна-Дэмакратычнага саюзу моладзі (НДСМ) 26 красавіка ладзяць акцыю салідарнасці з беларускай апазіцыяй. Пра гэта паведамляе сайт ЗАКС.Ру. "Кожны год у гэты дзень у Беларусі праходзяць акцыі пратэсту, так званы Чарнобыльскі шлях. Сёлета нам не ўдалося асабіста прысутнічаць у Мінску, таму мы падтрымаем нашых таварышаў у Пецярбургу", — заявіў лідэр НДСМ Алег Мухін.

Акцыя без сімволікі пачнецца ў 20 гадзінаў па беларускім часе каля дзвярэй консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу.