У Санкт-Пецярбургу жыве больш за 100 тысячаў грамадзянаў Беларусі
У Санкт-Пецярбургу (Расія) у муніцыпальных выбарах змогуць узяць удзел і грамадзяне Беларусі. Іх у горадзе пражывае больш за 100 тысячаў. Каля 70% — людзі старэйшыя за 18 гадоў. Права выбіраць і быць абранымі на выбарах дэпутатаў муніцыпальных саветаў у Пецярбургу маюць грамадзяне некалькіх краінаў. Акрамя Беларусі гэтым правам карыстаюцца грамадзяне Казахстана, Туркменістана і Кыргызстана.
"Эхо Петербурга"
"Эхо Петербурга"