У Санкт-Пецярбургу знайшлі зніклую беларускую пенсіянерку з Касцюковічаў

У Санкт-Пецярбургу знайшлі зніклую беларускую пенсіянерку з Касцюковічаў

У Санкт-Пецярбургу знайшлі зніклую беларускую пенсіянерку. Жанчына садзілася на чыгуначным вакзале ў цягнік, калі ў яе праверылі дакументы праваахоўнікі. Куды яна збіралася ехаць, невядома.

БЕЛТА адзначае, што жанчына раней жыла ў Касцюковічах. Яе лічылі зніклай без вестак.

Няма інфармацыі, у якім годзе знікла пенсіянерка. На сайце Касцюковіцкага раённага выканкама змешчаная інфармацыя пра некалькіх зніклых жанчын, якія падыходзяць па ўзросце. Некаторыя з іх зніклі ў 2013-2014 гадах і нават раней.