У сектары Газа ізраільскі самалёт скінуў бомбу на дом грамадзянкі Беларусі
Дом грамадзянкі Беларусі ў сектары Газа разбамбіла ізраільская авіяцыя. Здарэнне адбылося ўчора ўвечары. У доме беларуска жыла разам з мужам-палестынцам і трыма дзецьмі. Як паведамляе БелаПАН, падчас выбуху ніхто не пацярпеў. Бомба патрапіла
ў тую частку дома, дзе ў той момант нікога не было.
Мяркуецца, што мэтай ізраільскіх пілотаў быў суседні дом, дзе жыве палявы камандзір групоўкі "Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы".
Мяркуецца, што мэтай ізраільскіх пілотаў быў суседні дом, дзе жыве палявы камандзір групоўкі "Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы".