У Сенненскім раёне пенсіянер ледзьве не загінуў, абараняючы сваё лецішча
У Сенненскім раёне двое дзецюкоў зламалі 76-гадоваму мужчыну сківіцы, адбілі ныркі ды моцна надавалі па галаве палкай ды кастэтам. Зараз стары знаходзіцца ў лякарні.
Бойка распачалася з-за таго, што пенсіянер абараняў ад хлопцаў сваё лецішча. 18-гадовы беспрацоўны і 15-гадовы дзевяцікласнік лезлі на ўчастак праз плот. Гаспадар, заўважыўшы гэта, выскачыў з дому і пачаў лаяцца, а потым кінуў у злодзеяў сякеру. Тыя, раззлаваўшыся, накінуліся на дзеда ды збілі яго так, што папярэдне іх дзеянні праваахоўчыя органы кваліфікавалі як замах на забойства.