У сераду на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 20 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль, па захадзе краіны чакаецца 8-9 градусаў цяпла. Удзень будзе ад +16 па паўночным захадзе да +30 градусаў па ўсходзе Беларусі.
У чацвер, 21 траўня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +9 па захадзе да +17 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца ад 17 градусаў цяпла па паўночным захадзе да +30 градусаў па ўсходзе.