У Сербіі ў тунэлі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі, пацярпелі 22 чалавекі (фота, відэа)
Сярод пацярпелых — адно дзіця.
Як паведамляюць сербскія СМІ, здарэнне адбылося ў чацвер у 13.30 у тунэлі "Ташын бунар" у Белградзе. Там сутыкнуліся два цягнікі, якія ехалі са сталіцы.
Спачатку паведамлялася пра "мноства пацярпелых", пазней назвалі дакладную лічбу — 22 чалавекі, цяжкапараненых няма. На шчасце, у тунэлі не пачаўся пажар, таму абышлося без ахвяр.

Фота — b92.net