У Шатландыі сабака "скраў" трактар і выехаў на аўтатрасу. Фота

Незвычайнае здарэнне адбылося ў графстве Паўднёвы Ланкашыр у Шатландыі. Сабака па мянушцы Дон фермера Тома Хэмільтана знаходзілася ў кабіне міні-трактара і выпадкова націснула на панэль кіравання. У выніку, трактар прабіў агароджу і выехаў на аўтатрасу, дзе сутыкнуўся з адбойнікам. Было разбітае лабавое шкло.

Як інфармуе ВВС, фермер распавёў, што забыўся паставіць трактар на ручны тормаз. Ён правяраў авечак на сваім полі каля трасы. Сабака сядзеў у трактары на пасажырскім месцы. Мужчына выйшаў на некалькі хвілін ды неўзабаве пабачыў, што трактар паехаў у бок трасы.

Паведамляецца, што з'яўленне трактара з сабакам не справакавала аварый. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Сабака спалохаўся, але адчувае сябе добра. Дон стаў сапраўднай зоркай у сацыяльных сетках.

Фота: bbc.co.uk