У Шчучыне злавілі п'янага кіроўцу з "цвярозым" аналізам крыві
У Шчучыне міліцыянты затрымалі п'янага кіроўцу і вельмі здзівіліся, што па аналізе крыві ён быў цвярозы. Перагар і сведчанні "трубкі" казалі пра супрацьлеглае. Выпадкам зацікавіліся супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Шчучынскага РАУС. Кроў, даследаваную на алкаголь, накіравалі на аналіз ДНК. Высветлілася, што яна належыць медсястры шчучынскай лякарні, піша "Вечерний Гродно".
Міліцыянтам 30-гадовая жанчына распавяла, што выпадкова разбіла колбу з пробай крыві і, спалохаўшыся пакарання, адправіла на аналіз сваю. Цяпер работнікі пракуратуры высвятляюць верагоднасць змовы медсястры з кіроўцам. На саму медработніцу пачалі крымінальну справу за службовую падробку.