У школах і дзіцячых садках Мінску з’явяцца энергаэфектыўныя свяцільні

Энергаэфектыўныя свяцільні слета з’явяцца ў 17 школах і 17 дзіцячых садках Мінску. У сталічным гарадскім упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў сцвярджаюць, што з іх дапамогай эканомія электраэнергіі дасягне 30%.

Праца свяцільняў рэгулюецца аўтаматызаванымі сістэмамі ўпраўлення асвятленнем. У прыватнасці, аўтаматыка рэагуе на святло за акном – увечары лямпы загараюцца, а пры дзённым святле яны выключаюцца.

Летась падобныя энергаэфектыўныя свяцільні ўжо былі ўстаноўленыя ў 29 мінскіх школах і 9 дзіцячых садках, паведамляе газета “Минский курьер”.