У Шумілінскім раёне ляснік выратаваў на пажары суседскае дзіця (фота)

Пажар у вёсцы Крывое Сяло Шумілінскага раёна толькі па шчаслівай выпадковасці абышоўся без ахвяраў і пацярпелых. 4 жніўня каля 10-й раніцы ў МНС паступіла паведамленне, што гарыць адзін з жылых дамоў. У момант прыбыцця пажарных на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем.

Гаспадароў у момант узгарання на месцы не было: жонка пайшла ў краму, а яе муж таксама адсутнічаў. Іх маленькую 3-гадовую дачку, якая засталася адна без нагляду дарослых, яшчэ да прыезду выратавальнікаў выратаваў сусед, ляснік з Шумілінскага лясгасу. Дзяўчынка не пацярпела, перадае прэс-служба МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Дом цалкам згарэў і непрыдатны для пражывання. Сям’я часова перабралася да сваякоў.