У Сімферопалі мітынгоўцы патрабавалі саюза з Расіяй і Беларуссю
Актывісты Блока Наталлі Вітрэнкі на мітынгу ў Сімферопалі 14 сакавіка запатрабавалі саюза Ўкраіны з Расіяй і Беларуссю.
Па звестках міліцыі, у акцыі, прымеркаванай да ўгодкаў ўсесаюзнага рэферэндуму 17 сакавіка 1991 года, прынялі ўдзел 2 тыс. чалавек, па звестках арганізатараў – 8 тыс.
Лідэр Прагрэсіўнай сацыялістычнай партыі Ўкраіны Наталля Вітрэнка заявіла, што адзіны шлях выратавання Ўкраіны — гэта саюз з Расіяй і Беларуссю.
Удзельнікі мітынгу на галоўнай плошчы Сімферопаля выступалі пад сцягамі Расіі, Андрэеўскім сцягам, сцягамі Блока Вітрэнкі, моладзевай арганізацыі "Прарыў". Людзі трымалі шматлікія партрэты Н.Вітрэнкі ды транспаранты: "Навекі з Расіяй!", "Жыць у саюзе з рускім братам, а не быць пад пяткай NATO!", "Крым – тэрыторыя без NATO!".
Мітынгоўцы таксама запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі і суда над ім і яго папярэднікамі Леанідам Краўчуком і Леанідам Кучмам "за тое, што яны зрабілі з краінай".
УНІАН