У Слоніме выратавальнікі знялі з гаўбца на 3-м паверсе дзяўчынку (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 10 кастрычніка. На бетоннай агароджы гаўбца сядзела і плакала дзяўчынка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, выратавальнікі знялі 5-гадовае дзіця. Высветлілася, што маці дзяўчынкі пайшла на працу, у кватэры дзіця засталося адно. Таксама там знаходзілася і яе 4-гадовая сястра.
