У Слуцку пройдзе мітынг з нагоды ўгодкаў збройнага чыну 1920 года
Сёння ў Слуцку на гарадскім стадыёне адбудзецца мітынг у гонар 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Арганізатар акцыі — Беларускі Народны Фронт “Адраджэньн”. Улады далі дазвол на мітынг, паведамляе Радыё Свабода. Дазволены мітынг пачнецца а 14-й гадзіне. Яго заяўнікам выступае сябра Партыі БНФ Віталь Амяльковіч.
Нагадаем, у лістападзе-снежні 1920 года на Случчыне і ў сумежных раёнах брыгада стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі, якая складалася з дабраахвотнікаў, стрымлівала наступ Чырвонай Арміі. Пад націскам савецкіх дывізіяў беларускія аддзелы адступілі на захад і былі раззброеныя польскімі войскамі. Многія слуцкія паўстанцы былі рэпрэсаваныя савецкай уладай.
Слуцкі збройны чын — гэта найбольш яскравы прыклад змагання беларусаў за сваю дзяржаўнасць у ХХ стагоддзі.