У Смаленску сышлі з рэек шэсць вагонаў цягніка, які ішоў у Віцебск (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 лістапада ў 7.45 раніцы. Шэсць вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек на перагоне паміж станцыяй Смаленск - Сартавальная і Смаленск — Цэнтральная. У ліку вагонаў, як паведаміла "Комсомольская правда", тры цыстэрны з дызельным палівам. Цягнік следаваў у Віцебск ад станцыі Смаленск-Сартавальная. Пацярпелых і ахвяраў няма. Прычынай аварыі, паводле папярэдніх звестак, стаў заводскі брак заводу-вытворцы — расколіна каляскі вагона.

Паводле інфармацыі смаленскіх выратавальнікаў, плошча выцякання дызельнага паліва склала каля 70 квадратных метраў.

Чыгуначнікі кажуць, што перакулілася толькі адна цыстэрна, паліва выцекла толькі паміж рэйкамі. Плошча выцякання паліва абмежаваная, і пагрозы загарання і бачнай пагрозы экалогіі раёна няма.

Image 43742

Фота: "Комсомольская правда"