У Смаленску знайшлі берасцяную грамату і згадалі пра "дыялект" крывічоў

Першую берасцяную грамату XII стагоддзя знайшла падчас раскопак у гістарычным цэнтры Смаленска каля Дняпра экспедыцыя Інстытута археалогіі Расійскай Акадэміі навук. Такіх знаходак у гэтым старажытным горадзе не было ўжо 20 гадоў, адзначае РИА "Новости". Паводле слоў намесніка дырэктара інстытута Пятра Гайдукова, грамата адносіцца да прыватнай перапіскі. "Самае цікавае яшчэ наперадзе", — кажа ён і ўдакладняе, што лінгвісты, магчыма, змогуць вызначыць "дыялектычныя асаблівасці" дакумента. Расійскі навуковец згадаў, што Смаленск узнік на тэрыторыі, дзе жылі крывічы — племя, якое насяляла і значную частку тэрыторыі цяперашняй Беларусі. 

Нагадаем, Смаленск уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага. У ім у 1919 годзе была абвешчаная савецкая Беларусь.