У Смалявічах праходзіць фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца”
Фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца” праходзіць у суботу ў Смалявічах. Урачыстая цырымонія адкрыцця пачалася з малебна на пачатак добрай справы. У рамках фестывалю ў цэнтральным доме культуры наладзілі выставу-кірмаш. Праваслаўны святар разам з паслушніцай манастыра праводзяць лекцыі ў школах раёна, на дзяржаўных прадпрыемствах паказваюць фільмы, "накіраваныя на павышэнне духоўнай культуры чалавека".
Адзначым, што фестываль праходзіць у горадзе ўжо другі год запар пры падтрымцы раённых уладаў.
Адзначым, што фестываль праходзіць у горадзе ўжо другі год запар пры падтрымцы раённых уладаў.