У Смаргонскім раёне выратавальнікі патушылі "Тарнада" (фота)

У полі раптоўна загарэўся прэс-падборшчык "Тарнада", які належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву. Ён збіраў салому. Спачатку работнікі СВК спрабавалі патушыць узгаранне ўласнымі сіламі, але не здолелі. "Тарнада" патушылі выратавальнікі.



Як інфармуе прэс-служба МНС, ніхто з людзей не пацярпеў, агнём быў пашкоджаны корпус прэс-падборшчыка. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.


Фота — mchs.gov.by