У сметніцы на вуліцы Стаханаўскай знайшлі зарэзанага мінчука
Зранку 13 лістапада ў смеццевым кантэйнеры на вуліцы Стаханаўскай у сталіцы быў знойдзены труп 48-гадовага мінчука з нажавымі ранамі. Як паведамляе БелаПАН, следчыя пракуратуры высветлілі, што 10 лістапада мужчына прыйшоў у госці да знаёмых, дзе яны выпівалі. Праз нейкі час 42-гадовая жанчына сышла, а паміж яе 39-гадовым сужыцелем і госцем выбухнула сварка. У выніку яе гаспадар кватэры зрабіў сабутэльніку каля 10 нажавых раненняў, ад чаго той сканаў. Двое сутак труп праляжаў у кватэры, а ў ноч з 12 на 13 лістапада сужыцелі, загарнуўшы яго ў поліэтыленавыя пакеты і покрыва, вынеслі ў смеццевы кантэйнер.
Мужчыну і жанчыну затрымалі. Следчыя з пракуратуры Мінску пачалі крымінальную справу за забойства.
Мужчыну і жанчыну затрымалі. Следчыя з пракуратуры Мінску пачалі крымінальную справу за забойства.