У справе пра пажар на заводзе вылічальнай тэхнікі з'явіўся новы падазроны
Мінская міліцыя пачала крымінальную справу на начальніка механічнай вытворчасці завода вылічальнай тэхнікі, піша "Ежедневник".
Нагадаем, пажар на "Мінскім вытворчым аб'яднанні вылічальнай тэхнікі" адбыўся 11 траўня. Агонь ахапіў каля 200 квадратных метраў. З ім змагаліся 105 чалавек і 25 выратавальніцкіх машынаў. Ад агню абрынуўся дах, пад ім апынуліся сем выратавальнікаў. Двое з іх сканалі на месцы, а яшчэ двое памерлі ўжо ў лякарні.
Першапачаткова прычынай пажару называлі зварачныя работы ў суседнім цэху. Тады крымінальную справу пачалі на майстра і зваршчыка прыватнага прадпрыемства, якое арандавала на заводзе памяшканне. Потым крымінальную справу пачалі і на двух афіцэраў МНС, якія дапусцілі смерць падначаленых.
Праз паўгода следства атрымала новыя звесткі аб прычынах, якія прывялі да трагедыі. У сувязі з гэтым крымінальную справу пачалі на начальніка механічнай вытворчасці заводу. Яго вінавацяць у халатнасці.