У спёку мінчукі 6 дзён жывуць з зачыненымі форткамі з-за параду
Каб паглядзець салют з уласнага балкона, ветэран звярнуўся ў прэзідэнцкую адміністрацыю Шэсць спякотных летніх дзён ператвараюцца для многіх жыхароў Мінска ў пекла — сталіца ўжо святкуе Дзень Рэспублікі. На ўсіх пад’ездах дамоў па вуліцах Заслаўскай, праспекце Пераможцаў і бліжэйшых вуліц развешаныя абвесткі-папярэджанні.
"У сувязі з правядзеннем грамадска-значных мерапрыемстваў", якімі стануць гулянні з нагоды Дня Рэспублікі, жыхарам загадваюць не адчыняць форткі, вокны, балконныя рамы, не здымаць на фота і відэа тое, што адбываецца на вуліцы. Увесь гэты жах мінчукі перажываюць з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Інакш “непаслухмяных” могуць чакаць праблемы з міліцыяй і Службай бяспекі прэзідэнта.
Мінчукі, да якіх датэлефанавалася Еўрарадыё, пацвярджаюць гэтыя факты.
Мінчанка, якая жыве па вуліцы Заслаўскай у Мінску: “Ой, гэта ў нас учора зачынялі, пазаўчора... Цяпер ужо ніхто не зачыняе пакуль. Будуць зачыняць ужо трэцяга... Міліцыянер хадзіў ізноў – такі маленькі, прыгожы, рэпетыцыя была, ці што, учора: зачыніце! Зачыню. Ізноў звоніць: зачыніце! Вы ж ужо званілі, кажу. Ой, забыўся. Рэпетыцыя была”.
Валянціна Скрыпнік жыве на вуліцы Гвардзейскай — за прыпынак да стэлы “Мінск — горад-герой”. Для яе падобныя дзяржаўныя гулянкі — суцэльны галаўны боль, асабліва калі ўлічыць, што рэпетыцыі парадаў ды салютаў праводзяцца ўночы, калі ўвесь горад спіць...
27 чэрвеня раніцой, гадзін у 7-8, паставыя разам з участковымі інспектарамі ўжо прайшліся па кватэрах. Гэтая працэдура паўтараецца з таго часу, як усе дзяржаўныя святкаванні перанеслі да стэлы.
А два тыдні таму, згадвае Валянціна Скрыпнік, увогуле дзіўная гісторыя адбылася. Калі раней пакватэрны абход праходзіў за пару гадзін у дзень святкавання, то цяпер да Валянціны Скрыпнік прыйшлі загадзя, тыдні за два. І пачалі перапісваць пашпартныя звесткі. Такога на памяці жанчыны не было.
Скрыпнік: “Адразу: а хто будзе ў кватэры 3 ліпеня? Пытаюся: а вам і кошку разам з прусакамі перапісаць? Кажу: я буду, мама будзе. Узяў пашпартныя звесткі і пытаецца: а ў Вас прапісаны ўмоўна-датэрмінова вызваленыя, асуджаныя? Няма. І фраза забойная: а ўладай незадаволеныя ёсць? А мама і пытаецца: а за гэта малако будуць даваць бясплатна?”
Валянціна запыталася: а 3 ліпеня можна будзе выходзіць на вуліцу, транспарт хадзіць будзе? На што атрымала адказ, што ён не ведае, таму што камандзіраваны з Кастрычніцкага РУУС. Гвардзейская вуліца знаходзіцца ў Цэнтральным раёне Мінска. І што самае дзіўнае: вокны кватэры Валянціны Скрыпнік увогуле на стэлу не выходзяць.
Па другі бок возера жыве сястра Валянціны Скрыпнік.
Скрыпнік: “Літаральна праз возера, на Чарвякова, жыве мая сястра, бліжэй да Старажоўскага. Вокны яе ўвогуле выходзяць ува двор. У сем гадзін раніцы барабаняць у дзверы (там маленькае дзіця) і кажуць: не выходзьце на балкон, не адкрывайце вокны. Людзі простыя, абклалі матамі і параілі глянуць, куды выходзяць вокны”.
На шчасце, гаворка ідзе не пра ўсе шэсць сутак, якія людзям давядзецца правесці ў закупораных кватэрах.
Скрыпнік: “Не, не, не — толькі на той час, калі ідуць парады-шмарады розныя, у сярэднім да 12, да гадзіны такая каніцель. Так будзе 3-га, так было 27 чэрвеня. Увогуле так адбываецца кожны год, калі на стэле нешта адбываецца. Кажуць, летась і вечарам нельга было выходзіць”.
Аднак гэта не дапамагло папярэдзіць трагедыю на 3 ліпеня 2008 года, а крымінальная справа па выбуху не завершаная дагэтуль.
Скрыпнік: “Гэта кожны год так адбываецца — як да стэлы перанеслі ўсе парады. 3-4 гады таму цэлы скандал адбыўся. На 60-годдзе вызвалення ветэран, які жыве недалёка, хацеў паглядзець на парад са свайго балкона. Яму дазвол давалі ледзь не ў Адміністрацыі прэзідэнта — каб ён выйшаў на балкон паглядзець на салют”.
МУС адмаўляецца даваць каментары. Супрацоўніца прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама заявіла, што ўся інфармацыя ёсць на сайце ГУУС. Да ўчастковых інспектараў, якія абслугоўваюць Цэнтральны раён Мінска, за паўтара сутак ні разу (!) не ўдалося прабіцца — тэлефоны ніхто не браў.
Удзельнікі святкаванняў не маюць права праносіць з сабой амаль нічога, за выключэннем пітной вады ў празрыстых пластыкавых бутэльках ёмістасцю паў-літра.
Калі нехта з'едзе з горада і забудзе зачыніць фортку, па вяртанні можа застаць у сваёй кватэры разгром. Еўрарадыё ўжо паведамляла, што нядаўна Служба бяспекі прэзідэнта атрымала дадатковыя паўнамоцтвы, якія дазваляюць урывацца ў дом без санкцыі пракурора.
Аднак на самае галоўнае пытанне: “Што будзе, калі нехта забудзецца зачыніць фортку?” — адказу няма. Прэс-служба ГУУС параіла рыхтаваць пісьмовы запыт.