У спёку ў Мінскім заапарку па вальерах расстаўляюць тазікі з вадой (відэа)
А для таго, каб паліваць жывёлаў са шлангаў, не хапае людзей: “водныя працэдуры” праходзіць толькі мядзведзь. Спёка не шкадуе нікога, і ў еўрапейскіх заапарках гэта добра разумеюць. У рацыён жывёлаў уключаныя халодныя ласункі: для сурыкатак з заапарка ў Эсэксе па вальеры раскіданыя кубікі фруктовага лёду.
А шымпанзэ Піпа, які жыве ў рымскім заапарку, штодня трушчыць па некалькі марозіваў з бананамі і клубніцамі.
Гэта ўжо не кажучы пра тое, што жыхароў заапаркаў па ўсім свеце паліваюць халоднай вадой са шлангаў, а ў дадатак кідаюць лёд у басейны, дзе яны прымаюць ванны. Пра тое, як у той жа спякотны час ратуюць ад перагрэву жыхароў Мінскага заапарку, Еўрарадыё распавяла намесніца дырэктара гэтай установы Наталля Лебедзева:
Наталля Лебедзева: “Асаблівых тэхнічных момантаў няма. Жывёлы самі неяк усё рэгулююць. Важна, каб яны шмат пілі — таму ваду мы пачалі наліваць ім часцей. У каго стаяць ванны — і туды наліваем вады больш і часцей. Большыя ставім ёмкасці для вады. Калі раней была місачка — цяпер гэта тазік. І рондалі, і іншы прыдатны для гэтага посуд. Недзе тазік, недзе выварачка... Галоўнае, каб у іх было больш вады!”
З тым, што ў спёку жывёлы мусяць ратавацца самі, згодныя і ў вялікім сталічным гадавальніку “Фаўна горада”:
Супрацоўнік “Фаўны горада”: “Калі, напрыклад, сабака знаходзіцца на прыродзе, яна сама пра сябе клапоціцца. Калі ім спякотна — яны пачынаюць капаць, выкапваюць такія яміны, кладуцца туды, на халодную зямлю, і ляжаць, каб менш пацець, страчваць вільгаць. Ці ў цені хаваюцца. А тое, што шмат вады п’юць, — гэта, натуральна, праўда”.
Са шлангаў жа паднявольных жывёлаў у Мінску не паліваюць. Бо яны ад такіх водных працэдураў могуць спужацца і захварэць, мяркуюць у заапарку. Да таго ж, на гэта папросту не хапае працоўных рук.
Наталля Лебедзева: “Абліваць са шлангу — гэта не вельмі добра, бо для жывёлаў гэта ненатуральная сітуацыя. Ёсць жывёлы, якія ні ў жыцці нас не зразумеюць. Хіба што для мядзведзя такія працэдуры — нармальныя. У яго там стаіць ванна, праз верх вальера мы працягнулі шланг. І адтуль звычайнай электрапомпай мы пампуем ваду. Бо цэнтралізаванай вады на той тэрыторыі няма”.
Удзень жывёлы, натуральна, хаваюцца ў сваіх дамках, чым часта бываюць не задаволеныя наведнікі заапарка... Таму Наталля Робертаўна раіць прыходзіць сюды пад вечар, калі спёка спадае і жыхары заапарка выходзяць пагуляць.
Наталля Лебедзева: “Ва ўсіх жывёлаў ёсць куды схавацца ад сонца. А калі яны ва ўнутраных памяшканнях сядзяць — мы вокны і дзверы адчыняем. Там краты паміж вальерам і вуліцай застаюцца, так званы працоўны тамбур. Мы ж і самі так сядзім — усё насцеж, і вокны, і дзверы... Як для сябе — гэтак і для жывёлаў. Мы ўсе ў адных умовах...”
Адкуль жа ўзяцца ў заапарку дадатковым працоўным рукам? Думаецца, што дапамагчы б маглі тыя актывісты “Беларускай партыі “Зялёныя”, якія пакуль што не занятыя ў прасоўванні свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Юрыя Глушакова. Калі, вядома ж, такія ёсць.
Паводле словаў старшыні арганізацыі Алега Новікава, ніякай спецыяльнай праграмы для ратавання беларускіх жывёлаў ад спёкі “зялёныя” не распрацавалі. Але днямі выратавалі птушаня каршака, якое выпала з гнязда пасля ўрагану, што прайшоў па Гомельшчыне:
Алег Новікаў: “Ён апынуўся адзін, па-за гняздом, ляжаў у балоце. А нашыя актывісты яго знайшлі, выцягнулі, вярнулі ў больш-менш адэкватны стан, накармілі, напаілі і аддалі ў запаведнік”.
У дачыненні да жывёлаў дзейнічае тое самае правіла, што і для людзей: што іх не забівае — тое робіць мацнейшымі. Сіноптыкі абяцаюць: трымацца і нам, і братам нашым меншым засталося да канца тыдня, а пасля спёка паступова пойдзе на спад. Дажывем да панядзелка...