У сталіцы арыштавалі 6 легкавых аўтамабіляў без дакументаў (фота)
У Мінску міліцыянеры арыштавалі 6 легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці. Адбылося гэта падчас праверкі на вуліцы Радыяльнай, дзе захоўваліся машыны без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця. Нейкія службовыя асобы планавалі прадаць легкавікі. Іх кошт ацанілі на больш чым 820 мільёнаў рублёў, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
У адносінах службовых асобаў склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле "Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву". Па ім пагражае вялікі штраф з канфіскацыяй тавару, альбо без канфіскацыі.
Фота: guvd.gov.by