У сталіцы гарэў пяціпавярховы жылы дом, эвакуявалі 45 чалавек

Як паведамляе прэс-служба МНС, адбылося ўзгаранне ўваходных дзвярэй — металічных з уцяпляльнікам і драўляных — на плошчы 4 квадратных метраў на першым паверсе. Выратавальнікі эвакуявалі з дома 45 чалавек, у тым ліку і дзяцей. Ужо праз 8 хвілін пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма.



Сярод версій прычын узгарання — падпал.
 

Фота — bymedia.net