У сталіцы на пажары ў цэху перапрацоўкі ізаляцыйных матэрыялаў пацярпеў чалавек (фота)
У Мінску гарэў цэх прадпрыемства “Поліфас” — здарэнне адбылося раніцай у чацвер па вуліцы Сяліцкага, 9. У вытворчым будынку па перапрацоўцы цеплагукаізаляцыйных матэрыялаў загарэліся палімерны ўцяпляльнік і поліэтыленавая ўпакоўка на плошчы 20 квадратных метраў.
Эвакуацыя не праводзілася — работнікі самастойна пакінулі будынак да прыбыцця пажарных. У выніку здарэння пацярпеў 55-гадовы мужчына, майстар цэху. З апёкамі 1-3 ступені 20% цела яго даставілі ў лякарню хуткай дапамогі.
Агонь пашкодзіў тры станкі, гатовую прадукцыі. Памяшканні цэха закураныя. У якасці прычыны пажару разглядаюць версію з механічным пашкоджаннем вузлоў і дэталяў станка, паведамляе прэс-служба МНС.












Фота: МНС