У сталіцы памёр рабочы, якога засыпала ў траншэі (фота з месца трагедыі)

У Мінску ў бальніцы хуткай меддапамогі памёр 52-гадовы рабочы, якога ўчора засыпала ў трохметровай траншэі. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны на вуліцы Скарыны на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі. Як інфармавала агенцтва "Мінск-навіны", мужчына займаўся землянымі работамі па пракладцы каналізацыі. Раптоўна абрынуўся грунт, рабочага засыпала.

Мужчыну вызвалілі з-пад завалу супрацоўнікі МНС. "Хуткая" завезла яго ў бальніцу з дыягназам сіндром сцікання, клінічная смерць. Прэс-служба МНС паведамляе, што рабочы памёр у бальніцы. Мяркуецца, што прычынай здарэння магло стаць парушэнне тэхнікі бяспекі пры правядзенні земляных работ.

Фота: МНС