У сталіцы праходзіць Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятываў

Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятываў Беларусі праходзіць у Мінску ў будынку Міжнароднага адукацыйнага цэнтру. Для ўдзелу ў форуме былі запрошаныя больш за 300 аб'яднанняў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама каля 50 замежных гасцей.
Напярэдадні асамблеі ва ўсіх абласцях прайшлі сходы прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, на якіх абмяркоўвалася тэматыка мінскай сустрэчы. Як адзначае адзін з арганізатараў форума Сяргей Мацкевіч, у Беларусі зарэгістравана меней за 3 тысячы грамадскіх аб'яднанняў. У той жа час каля 50% грамадскіх ініцыятываў не маюць легальнага статуса.

Як адзначае БелаПАН, арганізатары Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятываў маюць намер скарыстацца з так званай лібералізацыі, якая, нібыта, адбываецца ў краіне, каб абмеркаваць праблемы і вызначыць сваю агульную пазіцыю.