У сталіцы злавілі кватэрнага злодзея, які "працаваў" толькі дзеля адрэналіну
У Мінску затрымалі незвычайнага кватэрнага злодзея. 36-гадовы мінчанін за некалькі месяцаў абакраў каля 15-ці кватэр. Браў золата і грошы, але нярэдка — проста тое, што падабалася — напрыклад, калекцыю сувенірных слонікаў ці прыгожыя шахматы.
Асноўным працоўным інструментам зламысніка былі фомка і шрубавёрт — на узлом замка ён затрачваў каля трох гадзін! Пацярпелыя — жыхары Сухарава, па сутнасці суседзі затрыманага. Зараз яму пагражае да 12 гадоў турмы.
Як паведамляе Першы тэлеканал, мужчына тлумачыць свае дзеяннямі жаданнем "узняць адрэналін". Усе крадзяжы ён здзяйсняў у выхадныя дні.