У Стаўбцоўскім раёне 25-гадовы мужчына абліў бензінам і падпаліў сваю маці
Жанчына шпіталізаваная, яе сын затрыманы.
Жахлівая гісторыя здарылася ўвечары 2 студзеня ў вёсцы Стэцкі Стаўбцоўскага раёна. 25-гадовы мужчына, які нідзе не працуе і быў у стане алкагольнага ап'янення, пасварыўся са сваёй 47-гадовай маці. Ён абліў яе бензінам і падпаліў.
Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, жанчыну шпіталізавалі ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі. Яе сына затрымалі. Распачатая крымінальная справа па артыкулах "замах на забойства" і "забойства". Вядома, што раней зламыснік неаднаразова трапляў за краты.