У судзе Маскоўскага раёну далі 7 сутак актывісту АГП Аляксандру Сяргеенку

У судзе Маскоўскага раёну далі 7 сутак арышту "за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" 19 снежня актывісту АГП Аляксандру Сяргеенку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Нагадаем, Сяргеенка знік у суботу перад з’ездам "Маладых дэмакратаў". Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазней высветлілася, што Сяргеенка знаходзіцца ў спецпрыёмніку на Акрэсціна. Хлопец меўся балатавацца на пасаду старшыні арганізацыі.