У сувязі з шэсцем ветэранаў у Мінску змяняюцца маршруты транспарту
9 траўня ў Мінску адбудзецца
ўрачыстае шэсце ветэранаў па праспекце Незалежнасці. У сувязі з гэтым адбудуцца
змены ў маршрутах руху гарадскога транспарту.
Аўтобусы маршрутаў №№ 100, 515, 300С на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова будуць рухацца па вуліцах Свярдлова, Ульянаўская, Першамайская, Змітрака Бядулі, Казлова.
Аўтобусы маршрута №18 на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Захарава пойдуць па праспекце Машэрава, вуліцам Казлова, Змітрака Бядулі і Першамайскай.
Аўтобусы маршрута №57 на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Пуліхава будуць рухацца па вуліцы Куйбышава, праспекту Машэрава, вуліцам Казлова, Змітрака Бядулі і Першамайскай.
Змены будуць дзейнічаць з 10:30
да 13:30.