У Светлагорскім раёне знікла жанчына з дачкой, яна была ў секце (фота)

У Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці знікла маладая жанчына з 3-хгадовай дачкой. Вядома, што 25-гадовая Дзіна Быхавец была ў рэлігійнай секце. Яе з дачкой Дар'яй шукаюць ужо некалькі дзён па ўсёй Гомельскай вобласці.

"Интерфакс-Запад" паведамляе, што зніклыя жылі ў вёсцы Сасновы Бор Светлагорскага раёна. Сваякі апошні раз іх бачылі ў канцы снежня.