У Светлагорску мужчына скраў навагоднюю ёлку з гульнявога клуба

Навагоднюю ёлку з гульнявога клуба ў Светлагорску скраў 24-гадовы мужчына. Міліцыя хутка высветліла яго асобу і затрымала, была распачатая крымінальная справа. А вось ёлку гаспадарам вярнуць няўдалося. Як паведамляе БелаПАН, мужчыне пагражае штраф альбо нават і пазбаўленне волі.

Падобны выпадак быў зафіксаваны і ў Мінску. Малады чалавек спрабаваў скрасці штучную навагоднюю ёлку з цацкамі з памяшкання аднаго з гандлёвых цэнтраў на праспекце Незалежнасці. У міліцыі хлопец сказаў, што ёлку вышынёй больш за два метры ён хацеў падарыць жонцы.