У Светлагорску шукаюць графітыстаў-антысемітаў (фота)
Невядомыя хуліганы распісалі будынкі, агароджы і прыпынкі графіці агрэсіўнага зместу.
У Светлагорску, што на Гомельшчыне, вандалы нанеслі антысеміцкія надпісы ў людных месцах гораду: выява зоркі Давіда і надпіс “Хутка Пасха! Хутка кроў!” з’явіліся ў ноч на 22 сакавіка на будынках, аўтобусных прыпынках і агароджах. Некаторыя надпісы зафарбавалі ўжо да абеду наступнага дня.
Жыхары гораду пішуць у соцсетках, што да многіх дадому прыходзіла міліцыя і апытвала наконт здарэння.
Цяпер следчыя выяўляюць асобаў, дадычных да актаў вандалізму, піша krynica.info са спасылкай на БелаПАН.
