У Светлагорску шукаюць удава, які ўцёк ад мясцовай жыхаркі

Як паведамляе БелаПАН, удаў збег ад гаспадыні яшчэ ў канцы вясны, аднак улады толькі нядаўна ацанілі магчымую пагрозу. Удава пачалі шукаць пасля гучнага выпадку на пачатку жніўня ў Канадзе. Там удаў, які ўцёк з заакрамы, задушыў сонных дзяцей.



Паведамляецца, што жывёлу трымала ў кватэры жыхарка Светлагорска. У адзін з вечароў яна вынесла змяю пагуляць у дзіцячай пясочніцы. Жанчына на хвіліну згубіла ўвагу, і рэптылія ўцякла. Па словах гаспадыні, змяя жыла ў кватэры прыкладна паўгода, яе даўжыня — каля паўтара метраў.



Занепакоеныя суседзі падалі заяву ў міліцыю. Але заяву некалькі разоў перасылалі ў розныя інстанцыі — эколагам, камунальнікам, выратавальнікам. У выніку пытанне пра ўдава разгледзелі на паседжанні камісіі райвыканкама, дзе вырашылі абавязкова яго адшукаць.



Па словах эколагаў, рэптылія дагэтуль можа дзесьці хавацца і харчавацца грызунамі.



Фота — ru.tsn.ua