У Светлагорску судзяць жанчыну, якую злавілі на распаўсюдзе ВІЧ-інфекцыі
Крымінальную справу ў дачыненні жанчыны, якая падазраецца ў распаўсюдзе ВІЧ-інфекцыі, разглядае суд Светлагорскага раёна. Паведамляецца, што жанчына ведала пра сваю хваробу і давала падпіску пра нераспаўсюд інфекцыі.
Яе папярэджвалі пра крымінальную адказнасць у выпадку парушэння абавязацельстваў. Аднак, як высветліла следства, жанчына ўступала ў палавы кантакт з мужчынам, і не папярэдзіла свайго партнёра пра магчымасць заражэння ВІЧ-інфекцыяй.
З заявай у міліцыю звярнуўся сам пацярпелы. Жанчыне пагражае альбо буйны штраф, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
БелаПАН