У Светлагорску выратавальнікі даставалі з батарэі нагу маленькага кітайца
Здарэнне адбылося 6 лютага. У МНС патэлефанавала грамадзянка Кітая, у якой у бяду патрапіла дзіця.
Высветлілася, што 2-гадовы хлопчык засунуў нагу ў радыятарную батарэю ацяплення і не змог яе самастойна дастаць. Выратавальнікі вызвалялі дзіця з дапамогай гідраўлічнага абсталявання, інфармуе прэс-служба МНС.
Хлопчыка з пашкоджанай правай нагой шпіталізавалі ў Светлагорскую цэнтральную раённую бальніцу.


Фота — mchs.gov.by