У Светлагорску за 25 тысяч пасажыр з нажом напаў на таксіста
Такім чынам ён хацеў пазбегнуць аплаты праезду.
У Светлагорску пасажыр таксі, каб не плаціць за праезд 25 тысяч рублёў, з нажом у руках напаў на кіроўцу. Як паведамляе тэлеканал "Ранак", кампанія маладых людзей пасадзіла на пярэдняе сядзенне таксі нецвярозага пасажыра. Яны папрасілі завезці яго па пэўным адрасе і паабяцалі, што там будзе чакаць дзяўчына, якая аплаціць праезд. Аднак каля пад’езду дома нікога не было.
Пасажыр сказаў, што зойдзе ў кватэру, каб узяць грошы і расплаціцца. Праз пяць хвілін ён вярнуўся, прысеў на задняе сядзенне і папрасіў пачакаць сястру, з якой нібыта збіраўся ехаць далей. Неўзабаве ён напаў на кіроўцу. Таксіст паспеў схапіць свайго кліента за руку, у якой быў нож. Ён выклікаў дапамогу па рацыі, а пасля прыезду напарнікаў — міліцыю.
Фота: ranak.by