У святкаванні Дня горада ў сталіцы ўдзельнічалі каля 120 тысяч чалавек

Каля 120 тысяч мінчукоў і гасцей сталіцы прынялі ўдзел у святкаванні Дня горада. Як паведамляе БелаПАН, найбольшая колькасць гледачоў — прыблізна 75 тысяч чалавек — сабралася каля стэлы "Мінск — горад-герой" падчас вечаровага феерверка.

Паводле звестак сталічных праваахоўнікаў, ніякіх сур'ёзных здарэнняў не было зафіксавана.